«Да канца года мы яшчэ прасунемся наперад значна, гэта будуць значныя перамогі, вы хутка гэта ўбачыце», — сказаў ён.
Кіраўнік разведкі таксама заявіў, што вайна можа скончыцца ўжо да лета 2023 года.
«У канцы вясны гэта ўсё павінна скончыцца. Да лета ўсё павінна скончыцца», — сказаў ён.
Адказваючы на пытанне, ці значыць «завяршэнне» выхад на межы 91-га года, Буданаў заявіў, што «для пачатку — выйдзем на гэтыя межы».





