Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Па словах Сівака, аб'ект уключаны ў інвестыцыйную праграму Мінска, ідзе распрацоўка праектнай дакументацыі. Планаваная магутнасць комплексу — каля 600 тыс. тон адкідаў у год.

Цяпер у Беларусі працуюць 7 смеццесартавальных заводаў і 83 лініі сартавання цвёрдых камунальных адкідаў агульнай устаноўленай магутнасцю 1 млн тон у год. Апошнім, у 2021 годзе, быў уведзены ў эксплуатацыю смеццесартавальны завод у Віцебску магутнасцю 100 тыс. тон у год.

У найбліжэйшыя гады запланаваныя будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю 16 рознапланавых аб'ектаў па сартаванні і выкарыстанні цвёрдых камунальных адкідаў у рэгіёнах: у Баранавічах, Оршы, Бабруйску, Гомелі, Пінску, Полацку, Ваўкавыску, Магілёве, Лідзе, Пухавічах, Бярозе, Барысаве, Маладзечне і Салігорску.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0