У адной з іх пенсіянерка складуе ўсё, што знаходзіць на сметніках. Раней аднойчы яе ўдалося ўгаварыць вывезці смецце — на гэта спатрэбіліся тры трактары.
Пад'езд і кватэру раней дэзінфікавалі. Гаспадыня была абследаваная ў медустанове, але падставы для яе шпіталізацыі ў спецыяльную ўстанову не знайшлі. У жанчыны ёсць дачка, яна неаднаразова звала маму перасяліцца да сябе, але тая аддае перавагу заставацца ў сваёй кватэры.





