У Беларусі па стане на 19 кастрычніка больш за 6,61 млн чалавек атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх звыш 6,5 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Поўны курс вакцынацыі прайшлі: у Брэсцкай вобласці — больш за 899,3 тыс. чалавек, у Віцебскай — звыш 797,6 тыс., у Гомельскай — больш за 983,3 тыс., у Гродзенскай — звыш 702,6 тыс., у Мінску — больш за 1,31 млн, у Мінскай вобласці — звыш 996,2 тыс., у Магілёўскай вобласці — больш за 695,2 тыс..

Акрамя таго, каля 114 тыс. супрацоўнікаў арганізацый і ведамстваў завяршылі курс вакцынацыі.

Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 214,7 тыс. дзяцей 5-17 гадоў, з іх звыш 190,2 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

«Такім чынам, ахоп адной дозай вакцыны склаў 71,4% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўным курсам вакцынацыі ахоплена 70,2% насельніцтва. Таксама праводзіцца бустэрная вакцынацыя насельніцтва, ахоп складае 53,6%», — паведаміла Мінздароўя.

Варта адзначыць, што Мінздароўя не публікуе статыстыкі па захворванні кавідам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1