Як піша «Вясна», калі раней была інфармацыя, што ім былі прад'яўленыя паводле арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў), то цяпер, па інфармацыі КДБ, жанчын абвінаваючваюць паводле арт. 130 КК (распальванне варожасці) і арт. 361 КК (Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Акрамя іх, у спіс дадалі былога студэнта Канстанціна Рудніцкага, арганізатара турпаходаў Ігара Галушку, былога выкладчыка радыётэхнічнага каледжа Цімафея Шкуратовіча і «рэйкавага партызана» Віталя Мельніка, якому пры затрыманні прастрэлілі калені.

Раней у спіс уключылі журналістак TUT.BY Вольгу Лойку і Алену Талкачову.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2