Гаворачы аб выбарчай кампаніі 2024 года (у лютым гэтага года павінны прайсці парламенцкія выбары) ён заявіў, што трэба рыхтавацца процідзейнічаць спробам дэзарганізацыі выбараў.

«Лёгкіх выбарчых кампаній чакаць не даводзіцца. Самі бачыце, у якіх умовах знаходзіцца наша краіна. Нявызначанасць міжнароднай абстаноўкі, беспрэцэдэнтны знешні ціск, інфармацыйныя атакі і правакацыі», — сказаў ён.

«Вы ведаеце, я даручыў сілавікам і іншым праінфармаваць народ пра тое, што адбываецца. Гэта яшчэ вельмі важная праблема. Усё: «Вось, гэта праблема, Лукашэнка запалохаць народ хоча». Наадварот! Я не хачу, каб вы запалохваліся. Я хачу проста, каб народу данеслі ўсё тое, што адбываецца, амаль на 100% адкрыта. А народ потым няхай прымае рашэнне. Калі за два гады не пераканаліся, што з намі хацелі і хочуць зрабіць, то хай слухаюць і прымаюць рашэнне. Хочаце праз бяду прайсці — калі ласка. Сцяг у рукі і ідзіце. Хочаце, каб было ціха і спакойна, каб раніцай і ўвечары калі не самім у душ схадзіць (хоць, думаю, усе маюць такую магчымасць), дык хоць дзетак сваіх выкупаць у цёплай вадзе, каб цяпло ў доме было, каб газ, нафта і іншае было, каб было раніцай і ўвечары чагосьці перакусіць, паесці, апрануцца ў нешта, калі вы гэтага хочаце (гэта таксама варыянт), тады зубы сціснулі і наперад, рабіце тое, што я вам кажу», — сказаў Лукашэнка.

Насамрэч, «выбарамі» тое, што адбываецца ў Беларусі, можна называць толькі ўмоўна. У краіне не толькі не рэгіструюць незалежных кандыдатаў — часта людзей, якія спрабуюць узяць у выбарах, знявольваюць. У 2020-м так было з Віктарам Бабарыкам, Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам. Да падліку галасоў не дапускаюць незалежных назіральнікаў. Больш за тое, самі галасы ў большасці выпадкаў не лічаць, а ў выніковыя пратаколы па рэгіёнах запісваюць загадзя вызначаныя лічбы, якія не маюць ніякіх адносін да рэальнасці.

Клас
2
Панылы сорам
15
Ха-ха
19
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
17