У чацвер, 20 кастрычніка, Рада Еўрасаюза зацвердзіла санкцыі ў дачыненні Ірана за пастаўку беспілотнікаў Расіі. Усяго за тры дні здолелі падрыхтаваць і зацвердзілі санкцыі за пастаўку ўзбраенняў! Пра гэта паведаміла Чэхія, што цяпер старшынствуе у Радзе Еўропы.

«Санкцыі па Іране ў рэкордна кароткія тэрміны! Пасля трохдзённых перамоваў амбасадары ЕС дамовіліся аб мерах супраць арганізацый, што пастаўляюць іранскія беспілотнікі, якімі наносяцца ўдары па Украіне. Пісьмовая працэдура завершаная, санкцыі ўступаюць у сілу сёння днём пасля публікацыі ў Афіцыйным часопісе (Еўрапейскага саюза)», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца таксама, што «дзяржавы ЕС вырашылі замарозіць актывы трох фізічных асоб і адной юрыдычнай асобы, адказных за пастаўку дронаў».

Пад санкцыі трапіла кампанія Шахед Авіэйшн Індастрыз, а таксама начальнік штаба Узброеных Сіл Ірана генерал-маёр Махамад Хасейн Багеры, камандуючы аэракасмічным корпусам гвардыі ісламскай рэвалюцыі Саед Агаджані, і Хаджатола Гарэішы, які адказвае за лагістыку ў іранскім Міністэрстве абароны.

Зрэшты, улады Ірана адмаўляюць тое, што яны перадавалі зброі Расіі, у тым ліку беспілотнікі, якія ў апошні час масава прымяняюцца для ўдараў па Украіне.

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0