Ліз Трас сутыкнулася з масавай незадаволенасцю з боку сваіх аднапартыйцаў па некалькіх пытаннях.
У прыватнасці, партыя абяцала скараціць міграцыю ў Брытанію, але Трас фактычна адмовілася выконваць абавязацельства. Трас адхіліла Суэлу Брэверман з пасады міністра ўнутраных спраў за тое, што яна адстойвала абяцанне Кансерватыўнай партыі скараціць агульную міграцыю.
Больш за 20 дэпутатаў-кансерватараў публічна крытыкавалі Ліз Трас, прычым 13 публічна заклікалі прэм'ер-міністра сысці ў адстаўку.
Крытыкавалі Трас і за правальную эканамічную палітыку.
Прызначаны Трас міністр фінансаў Квасі Квартэнг у верасні абвясціў аб новым бюджэце, які прадугледжвае самае вялікае скарачэнне падаткаў за паўстагоддзя. Такім чынам яна хацела стымуляваць эканамічны рост. Рашэнне выклікала падзенне фунта да рэкордна нізкага ўзроўню і крытыку з боку МВФ.
План на фоне энергетычнага крызісу аказаўся нерэалістычным.
Папулярнасць Трас істотна упала, выбаршчыкі былі занепакоеныя магчымым эканамічным хаосам у краіне. Банку Англіі давялося ўмяшацца, каб стабілізаваць рынак дзяржаўнай запазычанасці і аднавіць давер.
Хаця Трас і звольніла Квартэнга, палітычны хаос толькі павялічыўся наступныя дні на фоне міжпартыйнай барацьбы. Урэшце рэшт прадстаўнікі кансерватараў вырашылі, што ў іх няма іншага выбару, акрамя як прымусіць Трас сысці.
Яна мела самы нізкі рэйтынг сярод прэм'ер-міністраў з пачатку 1990-х гадоў і стала вельмі непапулярнай нават сярод кансерватараў. Многія заканадаўцы-кансерватары палічылі, што ў іх няма шанцаў выйграць выбары ў 2024 годзе з Трас на чале.
Рэпутацыя Вялікабрытаніі ў галіне эканомікі таксама пацярпела крах.
Пераемнік Трас цяпер павінен пераадолець палітычны крызіс і эканамічную турбулентнасць, а Брытанія мае справу са стагфляцыяй — спалучэннем павольнага росту і высокай інфляцыі.
Сярод цяперашніх фаварытаў на пасаду прэм'ера — былы канцлер казначэйства Рышы Сунак і міністр Пені Мордаўнт.
Адметна, што Сунак (які раней таксама быў сярод фаварыстаў на выбарах кіраўніка кансерватараў) раней папярэджваў, што план Трас выкліча эканамічны хаос.





