Расійскія вайскоўцы, якія прыбылі гэтымі днямі ў Беларусь. Фота: t.me/modmilby

Расійскія вайскоўцы, якія прыбылі гэтымі днямі ў Беларусь. Фота: t.me/modmilby

Пагроза аднаўлення наступлення ўзброенымі сіламі РФ на паўночным фронце расце. Гэтым разам кірунак наступлення можа быць зменены на захад беларуска-ўкраінскай мяжы для пераразання асноўных лагістычных артэрый пастаўкі ўзбраення і вайсковай тэхнікі Украіне ад краін-партнёраў», — заявіў Аляксей Громаў.

Ён адзначыў, што на тэрыторыі Беларусі працягваецца разгортванне Узброеных сілаў Расіі, у прыватнасці авіяцыйных падраздзяленняў. Акрамя таго, у Беларусі, па словах Громава, праводзяцца мерапрыемствы па падрыхтоўцы да схаванай мабілізацыі: «Рэспубліка Беларусь працягвае даваць сваю тэрыторыю для запуску балістычных ракет і дронаў. Яна размясціла на сваіх аэрадромах самалёты МіГ-31, якія могуць быць узброеныя крылатымі ракетамі».

Громаў заявіў, што сітуацыя на памежжы Генштабам пастаянна адсочваецца, прымаюцца ўсе меры, каб забяспечыць надзейную абарону дзяржаўнай мяжы.

«У выпадку прыняцця праціўнікам рашэння аб адкрыцці так званага другога фронту і правядзення наступальных дзеянняў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь мы будзем гатовыя адказаць адэкватна», — запэўніў Громаў.

Клас
18
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9