Фота: фэйсбук Аляксандра Чарнухі

Фота: фэйсбук Аляксандра Чарнухі

Журналіст Аляксандр Чарнуха інтрыгуе:

«Назавем гэты жанр — некрасатыра: мне падаецца, ён вельмі дасканала апісвае тое, чым займаецца беларускі чыноўнік ужо амаль 30 год. Часам ён прыкідваецца мёртвым, а калі прыязджае «бальшое начальства», зноў ажывае і робіць учынкі, якія знішчаюць усё навокал. Пра гэта і апавяданне: таемны факс, мёртвы чыноўнік — сітуацыя смешная, але страшная. «Рука» — гэта лаканічнае пасляслоўе да рамана «Свінні». Груздзеўшчына працягвае жыць вакол нас». 

Цалкам прачытаць апавяданне можна на сайце аўтара.

Прывядзем толькі асобныя цытаты. Любыя паралелі і падабенства персанажаў, канечне — чыстае супадзенне.

«Пры жыцці гэтая рука мела для Сцяпана Ільіча Лыкі стратэгічнае значэнне. Ён насіў у ёй партфель, падпісваў важныя паперы, ставіў штампы і трымаў лыжку. На ёй жа ў Лыкі быў пярсцёнак, што выдаваў у ім сур’ёзнага сямейнага чалавека — абаронцу традыцыйных каштоўнасцей. Яшчэ гэтай рукой ён пляскаў аб левую, калі слухаў прамовы кіраўнікоў. Ціснуў ёй рукі дэлегатам уседзяржаўнага сходу».

«Наталля Іванаўна з ідэалогіі ад раніцы носіцца па кабінетах і кантралюе, каб усе былі цвярозыя і пры справе».

«Цяпер Сцяпан Ільіч выглядаў амаль як жывы. Можна было пасадзіць яго на важную нараду і даць у рукі аркуш паперы з асадкай — ніхто б і ніколі не здагадаўся пра адсутнасць жыцця ўнутры груздзеўскага чыноўніка. Толькі пахла. Але так пахне і ў міліцэйскім пастарунку. Ці ў камітэце. Нічога незвычайнага».

Чытайце таксама:

«Паглядзіце на наша тэлебачанне — як з іх не смяяцца?» Журналіст Аляксандр Чарнуха — пра дэбютны раман «Свінні», рускі свет і «Анлайнер»

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0