Дзяржабвінаваўца прасіў пакараць яго большым на паўгода тэрмінам. Справу разгледзеў суддзя Генадзь Мазайла.

Вядома, што яго прызналі вінаватым у тым, што ён паставіў лайк пад пастом з выявай Аляксандра Лукашэнкі ў суполцы «Стоплука» ў сацсетцы «Аднакласнікі».

Ісаеў быў затрыманы 25 чэрвеня 2022 года паводле арт. 19.11 КаАП за распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыі, яго асудзілі на 10 сутак.

Пасля заканчэння адміністрацыйнага арышту Эдуарда ўзялі пад варту ўжо паводле крымінальнага артыкула. Дома ў яго засталіся жонка і маленькія дзеці. 

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
31