Тым, хто чакае ад канстытуцыйнай рэформы аслаблення ягонай асабістай улады, чакаць гэтага, паводле Лукашэнкі не варта:

«УНС будзе толькі займацца стратэгіяй і кантролем за выкананнем гэтай стратэгічнай задачы. Таму як кіраўніком дзяржавы быў прэзідэнт, ён і застанецца», — сказаў ён. Тое ж самае будзе датычыць і тых, хто ўзначаліць краіну пасля яго.

Што тычыцца прэзідэнцкіх выбараў, то Аляксандр Лукашэнка сказаў, што пакуль застаецца фармальна так, як было: «Народ будзе абіраць прэзідэнта». Але самому яму больш даспадобы кітайскі варыянт, дзе старшыня КНР ўхваляецца «прафесіяналамі», то-бок спецыяльна адабранымі камуністычнай партыяй членамі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў.

«Магчыма, і нам трэба было да гэтага прыйсці. Я прыхільнік гэтага. Але я адчуў і зразумеў, што народ наш яшчэ не гатовы да таго, каб аддаць сваё права камусьці, нават давераным асобам УНС, абіраць прэзідэнта. Важна часам не ў якой форме ты прэзідэнта абіраеш, а якія функцыі і паўнамоцтвы ён можа мець», — падкрэсліў Лукашэнка.

Пры гэтым ён адмаўляе відавочны факт, што УНС фармуецца чыноўнікамі, а не народам: «УНС — гэта выбарны орган. Усё будзе ісці ад народа. І няма такой неабходнасці Лукашэнку там усіх прызначаць». Праўда, пры гэтым ён упэўнены, што апазіцыя ў гэты «выбарны орган» трапіць не можа: «Гэта дакладна. Іх ніхто не абярэ. Гэта ворагі народа. Ворагам народа там рабіць няма чаго».

Прытым у склад УНС не будзе непасрэднага ходу прадстаўнікам нават праўладных партый, яны могуць туды трапіць толькі абхаднымі шляхамі: «Партыі будуць сябе прапаноўваць у парламент. Там будуць партыйцы. І яны ўсе трапяць у склад УНС».

Клас
3
Панылы сорам
49
Ха-ха
15
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
20