Эдгарс Рынкевічс

Эдгарс Рынкевічс

Таксама ў расіян, паводле міністра, спытаюць «Чый Крым?» і «Што адбываецца ва Украіне?» — каб высветліць іх палітычныя погляды і тое, ці падтрымліваюць яны вайну. Адказы паўплываюць на шанцы падаўжэння дазволаў на жыхарства.

«Калі чалавек вызначаецца, чый Крым, што адбываецца ва Украіне, яго стаўленне да расійскай улады — гэта адно, — сказаў Эдгарс Рынкевічс. — Калі чалавек проста ўцякае ад мабілізацыі або жыве тут і працягвае прапаганду пуцінскага рэжыму — а ёсць і такія — то гэта іншы выпадак.

Так што я не лічу, што гэта шантаж або ціск. Але тое, што адбылося 24 лютага 2022 года, жорстка памяняла стаўленне да Расіі. І гэта віна не толькі аднаго чалавека, Пуціна: мы тут бачым вайну, якую вядзе ўся Расія».

Цяпер дазвол на жыхарства ў Латвіі ёсць у 10 000 расіян.

Рынкевічс таксама падкрэсліў, што Латвія не будзе прымаць і даваць прытулак расіянам, якія пакідаюць сваю краіну, спрабуючы пазбегнуць мабілізацыі на вайну ва Украіне.

«Гэтыя людзі — не супраць вайны, якую Расія вядзе ва Украіне, а супраць мабілізацыі, і гэта вялікая розніца, — патлумачыў кіраўнік МЗС Латвіі пазіцыю афіцыйнай Рыгі. — Калі вы лічыце, што тое, што зараз творыцца у Расіі, недапушчальна — то выступайце супраць расійскай улады».

Клас
44
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2