Пра гэта гаворыцца ў штодзённай зводцы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW). Эксперты Інстытута зазначаюць, што для прыкрыцця адступлення з Херсона расійскія вайскоўцы могуць падарваць плаціну Кахоўскай ГЭС.

Украінскае аператыўнае камандаванне «Поўдзень» паведамляе, што ў пятніцу расіяне «даволі актыўна» везлі рыштунак з заходняга берага Дняпра на паромах.

Адступленне патрабуе, каб на пярэдняй лініі яго прыкрывалі ад украінскіх нападаў. Для гэтага патрэбныя добра падрыхтаваныя вайскоўцы, гатовыя ахвяраваць сабой дзеля выратавання таварышаў па службе, адзначаецца ў зводцы ISW.

Але паводле сцвярджэнняў украінскіх вайскоўцаў расійскі бок, наадварот, спрабуе вывезці з небяспечнай зоны свае найбольш баяздольныя падраздзяленні.

Акрамя таго, у зводцы Інстытут падае ўласны прагноз аб тым, што расійскія вайскоўцы могуць падарваць плаціну Кахоўскай ГЭС, каб прыкрыць адступленне, і ўскласці адказнасць за гэта на Украіну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?