Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова
«Гэта вялікае прызнанне для мяне, і я асабліва радая, што гісторыя дзвюх беларускіх журналістак, якія змагаюцца за тое, каб паказаць праўду, і плацяць за гэта велізарную цану, кранае гледачоў і журы па ўсім свеце!» — напісала рэжысёрка ў фэйсбуку.
Раней фільм Мары Тамковіч атрымаў спецыяльную ўзнагароду на 47-м фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні.
Фільм заснаваны на рэальнай гісторыі журналістак «Белсата» Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай, асуджаных у 2020 годзе на 2 гады зняволення за стрым з «Плошчы Перамен» у Мінску. Дар'я Чульцова выйшла на волю, а Кацярына Андрэева была дадаткова асуджана ў ліпені 2022 года да 8 гадоў і 3 месяцаў.





