Акупацыйная ўлада Херсонскай вобласці праз «напружаную сітуацыю на фронце» загадала жыхарам 22 кастрычніка пакінуць горад і пераправіцца на левы бераг Дняпра, паведамляе «Украінская праўда».

Такое рашэнне, кажуць акупанты, выклікана напружанай сітуацыяй на фронце, абстрэламі і нібыта «пагрозамі тэрактаў».

Таксама яны загадалі людзям ўзяць з сабой дакументы, грошы, каштоўныя рэчы і вопратку.

20 кастрычніка паведамлялася, што расейцы перамяшчаюць вайсковую тэхніку і асабовы склад з правага на левы бераг Дняпра на Херсоншчыне на фоне нядаўніх поспехаў УСУ па вызваленні вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
3