Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

Аб тым, што маштаб пашкоджанняў украінскіх энергетычных абʼектаў ад сённяшніх удараў «сумерны» з атакамі 10-12 кастрычніка або «можа іх перавышаць», заявілі ў «Укрэнерга».

 Спецыялісты прымаюць усе меры для больш хуткага аднаўлення электразабеспячэння ў рэгіёнах, якія зараз засталіся без святла.

Кампанія паведаміла аб абмежаваннях у энергазабеспячэнні ў Кіеве, а таксама Кіеўскай, Чарнігаўскай, Чаркаскай, Жытомірскай, Сумскай, Харкаўскай, Палтаўскай, Днепрапятроўскай, Запарожскай і Кіраваградскай абласцях.

Аператар украінскіх чыгунак «Укрзализныця» таксама распавёў, што некаторыя ўчасткі шляхоў абясточаны. Цягнікі едуць з рэзервовымі цеплавозамі. 

У шматлікіх раёнах праблемы з інтэрнэтам.

Масіраваны ракетны ўдар па Украіне быў нанесены ў ноч на 22 кастрычніка. Абстрэлы былі не не менш як у 10 абласцях.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што з ночы расейцы выпусцілі па Украіне 36 ракет. «З ночы вораг здзейсніў масіраваную атаку: 36 ракет, большасць з якіх збіта».

Ён апублікаваў фота наступстваў расійскага ўдару на адным з энергетычных абʼектаў.

«На фота толькі адзін з прыкладаў таго, як вораг спрабуе нас зламаць. Гэта подлыя ўдары па крытычна важных абʼектах. Характэрная тактыка тэрарыстаў. Свет можа і павінен спыніць гэты тэрор», — заклікаў ён.

Раней паветраныя сілы Украіны паведамілі, што раніцай у суботу Расія атакавала Украіну крылатымі ракетамі Х-101 і «Калібр»: 18 з іх збіла супрацьпаветраная абарона.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
17