Фота: AP Photo/Ng Han Guan

Фота: AP Photo/Ng Han Guan

З'езд таксама зацвердзіў новы склад Цэнтральнага камітэта партыі. У спіс не ўвайшлі чатыры з сямі членаў ранейшага Пастаяннага камітэта Палітбюро, уключаючы прэм'ер-міністра Лі Кэцяна. І ўвогуле былі адноўленыя дзве траціны складу ЦК КПК.

Былога лідара Кітая Ху Цзіньтаа вывелі з залы перад прамовай Сі Цзіньпіна: гэта выклікала здагадкі пра яго няміласць і нават магчымы арышт. Аднак, паводле афіцыйных тлумачэнняў Пекіна былы генеральны сакратар нібыта адчуў сябе кепска, і асістэнты дапамаглі яму пакінуць залу пасяджэнняў.

У сваім двухгадзінным дакладзе з'езду Сі Цзіньпін пазначыў сваё бачанне развіцця Кітая да 2035 года. Ён казаў пра развіццё эканомікі, адукацыі, мадэрнізацыі прамысловасці і пераходу на «зялёную» энергетыку.

У рашэннях з'езда падкрэсліваецца, што Кітай будзе супрацьстаяць незалежнасці Тайваня, нягледзячы на тое, што перспектывы мірнага далучэння яго да Кітаю становяцца ўсё менш рэалістычнымі. Сі Цзіньпін у дакладзе падкрэсліў, што Кітай накіраваны на мірнае ўз'яднанне з Тайванем, але ў выпадку неабходнасці гатовы прымяніць сілу.

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
8