«Лебедзь — вялікая птушка, і для ўзлёту ёй трэба метраў з 30 адкрытай прасторы, — пракаментаваў сітуацыю начальнік Маладзечанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў Чарноў. — У населеным пункце такой «узлётнай паласы» няма. Да таго ж пасля ўдару лебедзь быў дэзарыентаваны, магчыма, атрымаў траўму. Ён сапраўды меў патрэбу ў дапамозе».
Пасля здарэння птушку перавезлі ў спецыяльны прытулак для дзікіх жывёл. Там лебедзя будуць карміць і назіраць за ім. А калі пашкоджанняў не выявіцца, то крылатага пацыента выпусцяць назад у прыроду. Пераезд птушка перанесла спакойна.





