Машына Bergepanzer. Фота: AP Photo/Diether Endlicher

Машына Bergepanzer. Фота: AP Photo/Diether Endlicher

Як вынікае з паведамлення, украінскі бок атрымаў пяць браніраваных эвакуацыйных машын Bergepanzer 2, сем цяжкіх і сярэдніх пантонных сістэм, а таксама 167 тысяч патронаў да агнястрэльнай зброі.

Таксама ўкраінская армія атрымала 30 зенітных самаходных установак «Гепард», 500 зенітных ракет Stinger, амаль 15 тысяч супрацьтанкавых мін, 350 тысяч дэтанатараў, а таксама 10 гармат і 14 датчыкаў ды глушыцеляў, каб змагацца з дронамі.

Акрамя гэтага, Нямеччына перадала Украіне рознае абсталяванне і зімовую экіпіроўку для вайскоўцаў.

Раней ужо стала вядома, што Германія перадала Украіне найноўшы нямецкі зенітна-ракетны комплекс IRIS-T.

Клас
52
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1