Суд над палітзняволеным журналістам Аляксандрам Любенчуком пачнецца 24 кастрычніка. Пра гэта паведамляе @belsat.

Пасяджэнне будзе адкрытым і адбудзецца ў Мінскім гарадскім судзе. Пачатак а 10:30.

Аляксандра затрымалі ва ўласным доме ў вёсцы Крывічы 26 мая гэтага года. Яго абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармаваньня ці ўдзеле ў ім». 

У сваю чаргу, Валянціна Міронава, мама палітзняволенага жыхара Гомеля Ільі Міронава паведаміла ў сябе ў сацыяльных сетках, што заўтра пачнуць судзіць і яго.

«Сябры! Суд над Іллём адбудзецца заўтра а 10:00 ў судзе Савецкага раёна Гомеля. Ён будзе рады вас бачыць».

Ілья Міронаў — гэта той чалавек, які напісаў 2500 лістоў палітзняволеным. Яго самога лукашысты арыштавалі за выказванне з нагода забойства айцішніка Андрэя Зельцэра.

Чытайце таксама: «Баюся, магу не датрываць да суда»: зняволены валанцёр Міронаў, што адправіў 2500 лістоў палітвязням, даслаў ліст адчаю

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
13