Затрымалі распрацоўшчыка сайтаў Багдана Караўца
Пра затрыманне заснавальніка кампаніі Astronim*, якая займаецца распрацоўкай сайтаў, паведаміла ў сацыяльных сетках яго жонка. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.
Фота: probusiness.io
На мінулым тыдні бізнэсовец пісаў у сацсетках, што яго выклікалі на допыт, і ўдакладняў у каментарах, што з'язджаць з Беларусі не плануе: «Гэта не мой план. Гэта мая краіна».
З таго допыту Каравец вярнуўся, а сёння з'явілася інфармацыя, што яго ўсё ж такі затрымалі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ