Улады просяць украінцаў абмежаваць выкарыстанне электрапрылад, асабліва бойлераў, пральных машын, абагравальнікаў і кандыцыянераў.
Праблемы з электразабеспячэннем узнікаюць з-за свядомых удараў расійскіх войскаў па аб'ектах крытычнай грамадзянскай інфраструктуры. Гэтым самым яны, не могучы дабіцца поспехаў на полі бою, спадзяюцца паставіць украінскі народ на калені, пазбаўляючы яго выгодаў цывілізацыі.





