У Расіі тыя, хто прызнаецца «іншаагентамі», як СМІ, так і фізічныя асобы, мусяць пазначаць свой кантэнт адмысловым здзеклівым кляймом — вялікімі літарамі ў пачатку тэксту напісаць спецыяльна зацверджаную формулу, у якой чытачы папярэджваюцца, што напісаная ніжэй інфармацыя створаная «іншаагентам». 

Сямён Кочкін, даведаўшыся пра свой новы статус, таксама паставіў у сябе такое кляймо, але дэманстратыўна пераклаў яго на чувашскую мову.

Праўда, Кочкін цяпер вымушана знаходзіцца за межамі Расіі, як таксама і іншы нацыянальны актывіст, прызнаны «іншаагентам» адначасова з ім — Руслан Габасаў з Башкартастана.

Чувашы — паўтарамільённы народ, радзіма якога — Паволжа. Гэта адзін з найбуйнейшых народаў Расіі, з карэнных народаў ён саступае па колькасці, апрача рускіх, толькі татарам, башкірам і чачэнцам. Чувашская мова — цюркская, але вельмі спецыфічная. Гэта адзіная жывая мова з булгарскай групы цюркскіх моў, астатнія мовы з гэтай групы даўно вымерлі. Таму чувашскай мовы іншыя цюркі амаль не разумеюць, у тым ліку і найбліжэйшыя суседзі чувашоў — татары і башкіры.

Клас
62
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4