Гэта камень — жорнаў памерам каля 30 сантыметраў. Зроблены ён з яўрэйскага надмагілля мацэвы.

Дзякуючы даследчыку Алегу Лісоўскаму стала вядома, што азначаюць надпісы. Кавалкі словаў на іўрыце кажуць, што пад гэтым камянём была пахаваная жанчына — аб гэтым гаворыць абрэвіятура з літар פנ («тут пахаваная»). Кавалкі двух іншых радкоў гавораць аб тым, што памерлую звалі Бэла і была яна дачкой Ш…

З якіх могілак быў скрадзены гэты камень і на якім млыне выкарыстоўваўся, зараз сказаць цяжка. Можна толькі меркаваць, што ён з бліжэйшых вядомых гомельскіх яўрэйскіх могілак ці з невядомых могілак, якое магло быць у наваколлях Пакалюбічаў. І адбылося гэта ў першыя дзесяцігоддзі існавання СССР.

Клас
5
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
13
Абуральна
5