Фота: Караль Макурат/Reporter

Фота: Караль Макурат/Reporter

Усяго ў такіх пунктах спыняліся 386 тысяч украінцаў, цяпер у іх жывуць больш за 85 тысяч. 93% уцекачоў — жанчыны і дзеці. Польскі ўрад тлумачыць, што у дзяржавы заканчваюцца сродкі на іх утрыманне.

Пражыванне, харчаванне, транспарт і выплаты па 40 злотых у дзень на аднаго чалавека ўжо абышлося дзяржаве ў 4,1 млрд злотых. На розныя дапамогі, напрыклад, па 500 злотых у месяц на дзіця, выдаткавана яшчэ 1,4 млрд злотых. Усяго, такім чынам, польская дзяржава на дапамогу ўкраінскім уцекачам выдаткавала 5,5 млрд злотых (каля 1,1 млрд еўра).

Акрамя таго, сусветныя даследаванні сведчаць, што аптымальная дапамога бежанцам павінна доўжыцца да аднаго года. Больш працяглая дапамога перашкаджае людзям вярнуцца да працы і самастойнага жыцця.

Клас
24
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
1