У той жа час запрашэнне на цырымонію прыйшло ад дырэктара Нарвежскага Нобелеўскага інстытута на адрас Святланы Ціханоўскай.
«Гэта добрая нагода прыцягнуць увагу да справы Алеся Бяляцкага, беларускіх палітвязняў і ўсіх беларусаў, якія зараз змагаюцца за свабоду», — пракаментавала гэты факт Ціханоўская.
Мерапрыемства павінна адбыцца 10 снежня ў Стакгольме.
Сёлета Нобелеўскую прэмію міру атрымалі расійскае праваабарончае таварыства «Мемарыял», беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які больш за год знаходзіцца ў СІЗА, і ўкраінская праваабарончая арганізацыя «Цэнтр грамадзянскіх свабод».






вы з Беларусі пішаце? вы жывеце ў Беларусі? вы ў ёй жылі? калі жылі, то як даўно?
у рэшце рэшт - вы беларус?