Юрый Селіверстаў. Фота: БелТА

Юрый Селіверстаў. Фота: БелТА

Мінску ўдалося ўрэгуляваць з Масквой пытанне аб падатковым манеўры ў нафтавай сферы. Была падпісаная Дамова аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках. У ёй утрымліваецца вырашэнне пытання па зваротных акцызах, што звязана з коштам нафты для беларускага боку.

Ужо з 1 студзеня 2023 года Беларусь будзе атрымліваць зваротны акцыз за два гады і такім чынам папаўняць бюджэт. «Гэта нам дасць дадатковыя недаўгавыя крыніцы для бюджэту ўжо з 1 студзеня. Зваротны акцыз будзе прыходзіць дзесьці на суму 1,7 млрд беларускіх рублёў», — паведаміў Селіверстаў.

Міністр фінансаў таксама расказаў пра планы выплат па знешніх абавязках у наступным годзе. Для «несяброўскіх» краін, па яго словах, магчымасці аплаты абмежаваныя, пакуль з Нацбанка не здымуць санкцыі. З Расіяй жа ёсць спадзяванні доўг часткова рэфінансаваць, то-бок атрымаць ад яе новы крэдыт на сплату папярэдняга.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1