Фота: AP

Фота: AP

«На поўдні мы таксама працягваем нашу контрнаступальную кампанію. Цяпер некаторыя ўмовы надвор'я, я маю на ўвазе дождж, запавольваюць нас. Але мы выкарыстоўваем тактыку крок за крокам вяртаць нашы вёскі, метры і кіламетры, і мы будзем працягваць рабіць гэта», — сказаў Аляксей Рэзнікаў.

Міністр лічыць, што акупанты не рызыкнуць праводзіць вулічныя баі ў Херсоне, таму што УСУ кантралююць масты цераз Дняпро, па якіх расейцы маглі б адступіць.

«Мы кантралюем усе масты цераз Дняпро, выкарыстоўваючы такія амерыканскія комплексы, як HIMARS, а таксама іншыя РСЗА, як M270, артылерыю 155-мм калібра — усё гэта сучасныя сістэмы стандарту НАТА, як, напрыклад, M777 з ЗША. Для іх заставацца ў Херсоне — гэта рэальная рызыка, таму што ў іх не будзе магчымасці збегчы, як яны зрабілі на Харкаўскім кірунку, напрыклад у Ізюме і іншых гарадах», — паведаміў Рэзнікаў.

Клас
118
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
0