Сёння раніцай следчыя прыйшлі з ператрусам у загарадны дом Ксеніі Сабчак у Маскоўскай вобласці.

Ператрус правялі ў доме журналісткі ў катэджным пасёлку «Горкі-8». Паведамляецца, што следчыя дзеянні звязаныя з крымінальнай справай аб вымагальніцтве, у рамках якой 25 кастрычніка затрымалі 32-гадовага Кірыла Суханава, камерцыйнага дырэктара медыяхолдынга Сабчак «Осторожно, Media».

«У самой Сабчак ніякага працэсуальнага статусу няма», — сказала крыніца.

Камерцыйны дырэктар стаў фігурантам вялікай справы аб вымагальніцтве грошай у чыноўнікаў і бізнэсменаў праз тэлеграм-каналы.

У кастрычніку МУС Расіі паведаміла, што затрымала трох адміністратараў тэлеграм-каналаў, якія, паводле версіі следства, публікавалі заказныя фэйкі пра чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, а затым вымагалі грошы за іх выдаленне. У жніўні таксама затрымалі шасцярых адміністратараў тэлеграм-каналаў, якія падазраюцца ў вымагальніцтве.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
12
Сумна
0
Абуральна
1