Мінскі ЦУМ

Мінскі ЦУМ

«ЦУМ Мінск»

«Зніжкі адмянілі не толькі ў нашай краме, але, думаю, так зрабілі ўсе ўнівермагі Мінска. Мы зрабілі гэта з панядзелка, 24 кастрычніка, — патлумачыла супрацоўніца інфацэнтра ЦУМа. — Выйшаў дакумент (гаворка ідзе пра пастанову Саўміна ад 19 кастрычніка 2022 года № 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн»), цяпер ідзе ўрэгуляванне цэн, таму зніжак няма».

На заўвагу супрацоўніка «Мінск-Навінаў», што цэны забаронена павышаць, а не паніжаць, жанчына адказала:

«Дык іх і паніжаюць, наколькі гэта магчыма. Ідзе пераацэнка тавару, таму зніжкі адмененыя».

«Кірмаш»

«У нас адмянілі зніжкі, таму што вы ж, напэўна, чулі пра пастанову ўрада «Аб сістэме рэгулявання цэн». Мы зменшылі ўсе гандлёвыя надбаўкі да мінімуму, таму ўжо не маем магчымасці даваць зніжку». 

У той жа час у гэтым гандлёвым аб'екце адзначылі, што цана тавару ў іх і так значна знізілася, бо, маўляў, зменшылася гандлёвая надбаўка. «Вядома, цэны знізіліся ў залежнасці ад пастаўшчыка, прычым на розныя тавары надбаўка адрозніваецца», — пракаментавалі ва ўнівермагу.

Гандлёвы дом «На Нямізе»

«Яшчэ ўчора мы прапаноўвалі зніжку ў 30%. Але сёння, 26 кастрычніка, прыпынілі іх. Гэта загад ад універмага «Беларусь» — нашага галаўнога прадпрыемства. Зараз вядзём пераацэнку ўсяго тавару», — расказалі ва ўнівермагу.

ГУМ 

«На жаль, з 24 кастрычніка ўсе зніжкі адмененыя ў сувязі з рэгуляваннем цэн. Ідзе перагляд гандлёвых надбавак, адпаведна, пераглядаецца і пераацэньваецца ўвесь тавар. Натуральна, ён робіцца больш танным. Аднак па нашай дысконтнай картцы зніжка якраз засталася. У залежнасці ад сумы накапленняў вы можаце яе атрымаць.

Але зноў-такі, калі гэты тавар мае гандлёвую надбаўку да 35%, то зніжка не распаўсюджваецца. Але пра тое, што там, 35% або больш, можна даведацца толькі ў касіра», — растлумачылі ў ГУМе.

Чытайце таксама:

Урад зацвердзіў новую сістэму рэгулявання цэн — як на беларускае, так і на імпарт

МАРГ распрацаваў форму ўзгаднення цэнаў

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
7