Адзначаецца, што сістэмы павінны садзейнічаць забеспячэнню бяспекі дарожнага руху, павышэнню эфектыўнасці арганізацыі дарожнага руху, павышэнню якасці транспартнай дзейнасці, планавання і кіравання транспартнай інфраструктурай.

Сярод задач інтэлектуальных транспартных сістэм:

  • маніторынг дарожнага руху;
  • арганізацыя дарожнага руху;
  • інфармаванне ўдзельнікаў дарожнага руху;
  • арганізацыя электроннай аплаты транспартных паслуг;
  • маніторынг транспартна-эксплуатацыйнага стану аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, умоў надвор'я і стану навакольнага асяроддзя і інш.

Каардынаваць стварэнне і развіццё сістэм будзе Міністэрства транспарту і камунікацый, а таксама мясцовыя ўлады. Акрамя таго, паўнамоцтвы ў дачыненні да сістэм на дарогах і вуліцах у частцы забеспячэння бяспекі і эфектыўнасці арганізацыі дарожнага руху атрымае МУС.

Чытайце таксама:

Павысяць максімальную хуткасць, вызначацца з электрасамакатчыкамі. Якія змены ў ПДР пачнуць дзейнічаць

«Белдарцэнтр» закрыў доступ да сотняў дарожных камер

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2