Кірыл Ціхаміраў (злева) і Андрэй Шарупіч

Учора Міністэрства абароны Беларусі ў адказ на відэазварот Узброеных сілаў Украіны да вайскоўцаў Узброеных сіл Беларусі выпусціла свой ролік «Беларусы адказваюць тым, хто не зразумеў. А можа, не хацеў разумець?».

У відэароліку для здымак быў задзейнічаны капітан Кірыл Ціхаміраў і Андрэй Шарупіч.

Кірыл Ціхаміраў — старшы афіцэр 2 групы аддзела ідэалагічнай работы Вайсковай акадэміі. Байпол нагадвае, што Ціхаміраў быў фігурантам ранейшай публікацыі пра фальсіфікацыю выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе і вынікаў рэферэндуму па змене Канстытуцыі ў 2022 годзе. 

У сваю чаргу, Андрэй Шарупіч служыць у 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння. У 2020 годзе ваеннаслужачыя гэтай брыгады падаўлялі народныя пратэсты. Менавіта вайскоўцамі гэтага злучэння быў застрэлены ў Брэсце бацька траіх дзяцей Генадзь Шутаў. «Байпол» звяртае ўвагу і на той факт, што жонка Шарупіча — грамадзянка Расіі, а не Беларусі.

Чытайце таксама:

BYPOL: Выкладчыкі і курсанты Ваеннай акадэміі бралі ўдзел у фальсіфікацыі выбараў 2020 года

Украінская армія звярнулася да беларусаў з просьбай не ўступаць у вайну разам з Расіяй

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Беларус / Адказаць
27.10.2022
Ворагi беларускага народа, пуцiнскiя ***
0
SHOS / Адказаць
27.10.2022
Весь этот "спецназ" в тюрягу можно садить, не разбираясь. Просто за то, что они отморозки.
0
Фізіягномікк / Адказаць
27.10.2022
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру