Зяленскі таксама паведаміў, што найбольш падрыхтаваныя расійскія салдаты застаюцца на сваіх месцах. У той жа час, па яго словах, расіяне ведаюць, што не змогуць выйсці з акружэння ў Херсоне, калі ўкраінскія войскі дасягнуць там поспеху.

На пытанне, ці зможа Украіна вызваліць Херсон, Зяленскі адказаў: «Вядома, зможа. Гэта складана, таму што цаной з'яўляюцца людзі. Мы ставімся да людзей не так, як у Расіі. Для яе не мае значэння, колькі людзей памрэ заўтра. А для нас гэта вельмі важна, мы не можам так рабіць. Не можам сказаць: «Ідзіце туды і памірайце».

Таму мы думаем, шукаем шляхі, просім партнёраў даць нам больш браніраванай тэхнікі, каб захаваць больш людзей».

Клас
37
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0