У Беларусь увезлі з Расіі больш за 37 тысяч тон боепрыпасаў
Тэлеграм-канал «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» апублікаваў статыстыку па колькасці завезеных з Расіі ў Беларусь боепрыпасаў. Паводле звестак канала, з лютага па жнівень гэтага года ў нашу краіну было завезена з Расіі больш за 37 тысяч тон «улічаных» боепрыпасаў. Гэта 1 390 вагонаў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: rw.by
Найбольшая колькасць боепрыпасаў заехала ў Беларусь у лютым — амаль 27 тысяч тон, у жніўні ж — усяго 83 тоны.
Асноўнымі месцамі разгрузкі боепрыпасаў былі чыгуначныя станцыі Гомельскай вобласці, а таксама станцыі «Ліда», «Баранавічы», «Лунінец», «Асіповічы», «Брэст» і некаторыя іншыя.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ