Украінскі «Байрактар» падчас вайсковага парада ў Кіеве. 20 жніўня 2021 года. Фота: Associated Press

Турэцкая абаронная кампанія Baykar плануе завяршыць будаўніцтва свайго вытворчага завода ва Украіне на працягу двух гадоў, паведамляе РБК-Украіна.

Генеральны дырэктар Халюк Байрактар паведаміў, што планы рухаюцца наперад, нягледзячы на некаторыя перашкоды, створаныя ўварваннем Расеі.

«Наш план рэалізуецца. Цяпер у нас ёсць архітэктурны праект. Фаза дэталёвага праектавання скончана. І мы будзем рухацца уласна да будаўніцтва… На працягу двух гадоў мы хацелі б гэта скончыць», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру