Шкода склала 630 рублёў. Былы кіраўнік Хоцімскага райпо трапіў пад крыміналку
Тры гады таму 58-гадовы кіраўнік «скарыстаўся службовым крэслам» дзеля эканоміі сямейнага бюджэту, паведамляе адзін з міліцэйскіх тэлеграм-каналаў.
Як мінімум два разы мужчына купляў запчасткі для сваёй машыны за дзяржаўны кошт. Прычым па паперах запчасткі набываліся для службовага транспарту.
Шкода арганізацыі склала 630 рублёў. Але за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі цяпер мужчыну пагражае да чатырох гадоў «хіміі» або калоніі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ