«Вядома пра запатэнтаваны ў ЗША дрон, здольны распаўсюджваць камароў, заражаных небяспечнымі вірусамі. Усё гэта выклікае асцярогі ў Расіі. Беспілотнік транспартуе ў зададзены раён кантэйнер з вялікай колькасцю камароў — пераносчыкаў інфекцый і вызваляе іх. Пры ўкусе камары інфікуюць атакаваных людзей узбуджальнікамі асабліва небяспечных захворванняў», — публічна сцвярджае высокапастаўлены расійскі чыноўнік.

Амерыканскі прадстаўнік адказаў, што абвінавачванні сфабрыкаваныя і што такія пасяджэнні — пустое марнаванне часу.

Раней Расія абвінавачвала ЗША ў стварэнні ва Украіне біялабараторый па распрацоўцы вірусаў, якія б разносіліся птушкамі і кажанамі. Праз паўгода Расія не здаецца.

Клас
0
Панылы сорам
17
Ха-ха
36
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
1