На працягу апошніх тыдняў Кішынёў скалынаюць акцыі пратэсту, арганізаваныя партыяй Шора з патрабаваннем адправіць у адстаўку Санду.

Кантроль над двума асноўнымі прарасійскімі тэлеканаламі Малдовы быў перададзены блізкаму паплечніку Шора ў канцы верасня, што дало яму важную платформу для прасоўвання арыентаванага на Маскву парадку дня ў краіне, піша The Washington Times.

Акрамя таго, дадае амерыканскае выданне, перахопленыя звесткі сведчаць пра тое, што ФСБ накіравала групу расійскіх паліттэхнолагаў кансультаваць партыю Шора.

У інтэрв'ю Шор адмаўляў падтрымку з Масквы.

«Мы з'яўляемся абсалютна незалежнай партыяй, якая абараняе толькі пазіцыю грамадзян Малдовы», — сказаў ён. Акцыі пратэсту ён тлумачыць намерам выратаваць краіну ад энергетычнага калапсу, які непазбежны, калі Санду будзе працягваць дзейнічаць у тым жа духу.

На гэтым тыдні супраць Шора і яго жонкі спявачкі Жасмін былі ўведзеныя санкцыі ЗША. Па адной з версій, яны былі звязаныя якраз з пратэснай актыўнасцю партыі Шора ў Малдове.

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
41