Здымак ілюстрацыйны. Фота: Vecteezy
Кліматолагі знайшлі раку недалёка ад мора Уэдэла, калі вывучалі анамаліі ў руху лядовых масіваў. Участкі каля воднай артэрыі штогод губляюць больш вагі, чым астатнія.
У найбліжэйшы час кліматолагі вывучаць і іншыя часткі кантынента, каб дакладна вызначыць уклад падлёдных рэк у разбурэнне леднікоў.
Паскоранае раставанне лёду Антарктыды адаб'ецца на запалярных рэгіёнах планеты і горных ледніках. Ужо цяпер у гэтых мясцовасцях на 4-9 °С цяплей, чым у мінулыя стагоддзі.