Алі Даеі на лёсаванні чэмпіяната свету

Алі Даеі на лёсаванні чэмпіяната свету

Легендарны экс-футбаліст зборнай Ірана Алі Даеі ў свой час пагуляў у Германіі за «Армінію», «Баварыю» і «Герту». За нацыянальную зборную ён, гуляючы за яе з 1993 па 2006 год, забіў ажно 109 галоў, і з 2004 па 2021 год быў па гэтым паказчыку сусветным рэкардсменам, толькі летась яго абышоў знакаміты партугалец Крышціяну Раналду.

Днямі ж былы футбаліст быў арыштаваны на радзіме. 53-гадовы Даеі падтрымліваў пратэстоўцаў, якія пачалі выходзіць на вуліцы Ірана пасля смерці 22-гадовай Махсы Аміні, якую пабіла «паліцыя нораваў».

Раней улады Ірана адабралі ў Даеі пашпарт, што зрабіла для яго немагчымым выезд за мяжу.

Даеі разам з многімі іншымі вядомымі гульцамі і экс-гульцамі зборнай Ірана выступіў са зваротам да ФІФА з просьбай адхіліць нацыянальную каманду ягонай радзімы ад Чэмпіяната свету — 2022 у сувязі з жорсткімі дзеяннямі ўладаў у адносінах да ўласнага народа.

Цікава, што вясной Алі Даеі прысутнічаў на лёсаванні фінальнай часткі ЧС-2022 у Досе ў якасці ганаровага госця і ўдзельніка працэдуры.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
8