Міністэрства інфраструктуры ўдакладніла, што ў гэты пералік уваходзяць 95 суднаў, якія ўжо выйшлі загружанымі з украінскіх партоў і чакаюць праверкі ў Турцыі перад тым, як пайсці ў пункт прызначэння; 101 судна, якое чакае інспекцыі перад уваходам ва ўкраінскія парты, і 22 судны, якія чакаюць выхаду з украінскіх партоў.

Праўда, тыя судны, якія ўжо прыйшлі з грузам у турэцкія воды, па дамоўленасці астатніх трох бакоў — Турцыі, ААН і Украіны — змогуць працягнуць шлях.

Сумесны каардынацыйны цэнтр, створаны ў рамках пагаднення аб разблакоўцы ўкраінскіх партоў, у нядзелю абвясціў, што гэтыя тры бакі ў нядзелю ўзгаднілі план руху 14 такіх суднаў, а таксама дамовіліся аб інспекцыі ў панядзелак яшчэ 40 суднаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру