«Цяпер новы механізм працуе. Калі тушка, напрыклад, цэлая, незалежна ад таго, гэта дзве паловы, як раней было, хтосьці сабе гэта дазваляў зрабіць, — усё павінна каштаваць, як адна адзінка, як цэлая тушка», — удакладніў міністр.

Некаторыя прадпрыемствы тушку курыцы разразалі на дзве паловы і прадавалі па больш высокай цане, у такім выпадку такі метад выкарыстоўваўся для абыходу кантролю цэны. Сёння, па словах Багданава, такое выключана.

«Прапісаны выразны механізм, што, незалежна ад таго, тушка гэта, альбо паўтушка, альбо нейкі дадатак, — усё павінна каштаваць, як адзіная тушка. Для раздзелкі, напрыклад, таксама ўведзеныя новыя правілы гульні, што любая раздзелка, якая выконваецца на птушкафабрыках ў спецыялізаваных цэхах, на мясакамбінатах, калі ўсю яе назад скласці, то яна павінна каштаваць па цане цэлай тушкі, плюс 10% на працэсінг», — адзначыў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, у цэлым беларускія вытворцы адаптаваліся да працы па новых правілах.

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
25
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1