Так выглядае новая калекцыя бонсцікаў, якая ўжо паступіла ў продаж. Фота: Instagram-акаўнт evrooptby.

Як цяпер можна будзе атрымаць бонсціка? Ёсць чатыры варыянты, напісалі ў акаўнце сеткі ў Instagram.

Можна нічога не купляць у краме, а проста прыйсці і купіць цацку за поўную цану — за 88 капеек. А каб узяць бонсціка па акцыі за 20 капеек, трэба будзе або купіць нешта ў «Еўраопце» на 20 рублёў, або купіць бон-тавары, або аплаціць куплю мабільным дадаткам «Еплюс».

У сетцы крамаў распавялі, чаму там сталі прадаваць, а не дарыць бонсцікаў.

— Сёлета мы вырашылі выдаваць бонсцікаў за сімвалічныя 20 капеек, каб цацкі даставаліся толькі тым людзям, якія ў іх зацікаўленыя і збіраюць калекцыю. Раней, калі бонсцікі выдаваліся бясплатна, цацкі апыналіся таксама і ў пакупнікоў, якім яны не былі патрэбныя. Цяпер жа бонсцікі будуць выдавацца толькі па жаданні кліента за мінімальную цану і дакладна апынуцца ў руках тых, хто іх любіў і чакаў, — адзначылі ў Instagram-акаўнце «Еўраопта».

Цацкі-ліпучкі з’явіліся ў гандлёвай сетцы ў 2017 годзе і сталі дзіка папулярнымі ў дзяцей. Такі маркетынгавы ход піяршчыкі «Еўраопта» падгледзелі ў еўрапейскіх крамах, дзе пасля ўвядзення такіх бонусаў вырасталі сярэдні чэк і колькасць новых пакупнікоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Р С / Адказаць
31.10.2022
Здарылася дупа.
1
даведка / Адказаць
31.10.2022
Исключительно из-за заботы о простом народе бонстики отныне будут продаваться, а не выдаваться бесплатно.
1
хх / Адказаць
31.10.2022
а нечага смецце пладзіць)
у нашым гіперы (Еўреёпт) некалі і пакеты давалі на касе бясплатна. пакеты пад тавары. вялікія гэтыя. я прынцыпова хадзіла са сваім. і часам, аглядаючыся на іншыя касы, заўважала, што такая дура толькі я адна. астатнія граблі гэтыя пакеты толькі так. нават касіркі дзівіліся з мяне - чаму вы не бярэце? яны ж бясплатна
прыроду, -кажу, -трэба хоць трохі берагчы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру