Скрыншот відэа
Затрыманыя шасцёра мінчукоў ва ўзросце ад 34 да 36 гадоў, — паведаміла прэс-служба МУС.
Міліцыя кажа, што акцыю мужчыны вырашылі самастойна. Адзін зь іх сфатаграфаваў вынікі і даслаў здымкі інтэрнэт-рэсурсам, якія лічацца «экстрэмісцкімі». Акцыя адбылася ў дзень, калі падарвалі Керчанскі мост.
Заведзена крымінальная справа за злоснае хуліганства, што прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да шасці гадоў.