Па словах кіраўніка ўрада, павольней уваходзіць у сітуацыю больш дробны бізнэс. Узрушэнне і хваляванне ён назваў «нармальнымі эмацыйнымі рэакцыямі».

Урад, паводле яго слоў, рэгулярна маніторыць сітуацыю, у тым ліку на месцах.

«Мы бачым, што там, дзе буйныя суб'екты (вытворчасць, гандаль), яны ўжо цалкам адаптаваліся і падладзіліся пад новыя правілы, ужо спакойна па іх працуюць. Больш дробны сегмент павольней уваходзіць у сітуацыю», — сказаў прэм'ер-міністр.

Галоўчанка мяркуе, што бізнэсу цяжка змірыцца, што больш не атрымаецца накручваць на тавар па 100-200%.

«Рэальны сектар эканомікі, у тым ліку прыватная вытворчасць, жыве з рэнтабельнасцю 7-10% і лічыць гэта нармальным, 15% — гэта, як гаворыцца, за шчасце. Думаю, прадпрымальнікі, гандаль, вытворцы будуць узмоцнена працаваць над выдаткамі. Гэта вельмі важны складнік фарміравання сабекошту і адпаведна — цаны», — сказаў Раман Галоўчанка.

Таксама прэм'ер-міністр адзначыў, што прынятыя рашэнні па цэнах не абавязкова будуць заўсёды, але «цяпер дзейнічае такі рэжым, і мы будзем вучыцца ў ім жыць».

Рашэнне ён назваў адначасова вымушаным і правільным.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
SHOS / Адказаць
31.10.2022
Массобвый саботаж. Отказались пить таблетки чинушки-чушки.
0
Выдаткі / Адказаць
31.10.2022
Цяпер Галоўнымі Выдаткамі ў бізнэсу будзе "чалавек" - людзі пачнуць зарабляць менш, якасці тавараў будуць горш, затое цэны "аць-два-стаяць".
0
даведка / Адказаць
31.10.2022
"Евроопт" с его е-доставкой тоже адаптировался или Головченко относит их к мелкому бизнесу?!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру