Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб згатаваць піцу ў колцах, вам спатрэбіцца:

  • 2 сталовыя лыжкі таматнага пюрэ (можна замяніць на таматную пасту ці кетчуп)
  • 1 сталовая лыжка кетчупу
  • 1 чайная лыжка сушанага базіліку
  • палова чайнай лыжкі сушанага часнаку
  • 375 грамаў гатовага слоенага цеста
  • 175 грамаў сумесі цёртых мацарэлы і чэдару
  • 1 яйка (узбітае)
  1. Высцеліце вялікую бляху паперай для выпякання.
  2. Змяшайце таматнае пюрэ, кетчуп, базілік і часнок. Разгарніце цеста і выкладзіце на яго таматную сумесь, пакідайце па баках невялікія краі без соусу. Пасыпце сырам тую частку цеста, што пакрытая соусам, потым вышмаруйце адзін з доўгіх краёў цеста невялікай колькасцю ўзбітага яйка.
  3. Згарніце цеста ў рулет, пачынаючы з неабмазанага доўгага боку. Пакладзіце рулет на бляху (пры неабходнасці можна разрэзаць яго ўпоперак на дзве часткі), пастаўце ў халадзільнік на 20 хвілін.
  4. Дастаньце рулет з халадзільніка і разрэжце яго на 16 колцаў. Размясціце іх на блясе і астудзіце на працягу яшчэ 20 хвілін.
  5. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
  6. Змажце колцы ўзбітым яйкам. Выпякайце іх у духоўцы 15 хвілін, пакуль яны не стануць залацістымі, а сыр не пачне пузырыцца. Астудзіце колцы на працягу 5 хвілін перад тым, як іх падаваць, але можаце падаваць піцу і цалкам халоднай.

Рэцэпт на выхадныя. Сібас у корачцы з эстрагону — лёгкая і карысная вячэра

Як заварваць зялёную гарбату? Вось што важна ўлічваць

Рэцэпт на выхадныя. Тарт фламбэ — смак Эльзаса

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0