Беларускі расследавальніцкі цэнтр — гэта незалежны прадакшн, які спецыялізуецца на найбольш складаных жанрах журналістыкі. БРЦ з'яўляецца чальцом Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці OCCRP. Журналісты БРЦ — лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020 і 2021 гадах.

На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».

Уключэнне лукашэнкаўскім рэжымам БРЦ у лік «экстрэмісцкіх» арганізацый — цалкам лагічнае з ягонага пункту гледжання, паколькі расследвальнікі Цэнтра рэгулярна робяць і публікуюць расследаванні пра розныя непрыглядныя бакі рэжыму, у тым ліку пра фінансавыя махінацыі ягоных ключавых асоб, не абыходзячы і непасрэдна сямейнікаў Лукашэнкі.

Толькі некаторыя расследаванні БРЦ:

Шале ў гарах і дзве кватэры ў Вене. «Кашалёк Лукашэнкі», нягледзячы на санкцыі, захаваў багацці ў Еўрасаюзе

Беларускія дзяржклінікі зноў ставяць імпартныя пратэзы. Але дзяржава ўсё забрала ў свае рукі

Колькі «будаўнічыя кашалькі» Лукашэнкі вывелі грошай з Беларусі і як іх адмывалі

Былыя сілавікі і крымінальнікі. Што за беларусы ваююць ва Украіне на баку Расіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6