Імёны новых палітвязняў — Дар’я Лычкоўская, Аніта Бакуновіч, Ігар Хмара, Дзмітрый Паўловіч, Канстанцін Шышко, Аляксандр Лычаўка, Сняжана Інанец, Сяргей Старавойтаў, Антон Грыня, Міхаіл Макараў, Віктар Бойка, Дзіяна Чарнушына, Яраслаў Спірыдонаў, Віталь Кірнога, Сяргей Алейнік, Дзяніс Самкоў, Васіль Камкара, Валерыя Чарнаморцава, Ала Паўлюць.

Усе яны затрыманыя ці ўжо асуджаныя па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Агульная колькасць палітвязняў на сённяшні дзень — 1353 чалавекі. 

Праўда, варта ўлічваць, што ў гэтую статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Так, ініцыятыва «Dissidentby» налічвае 1674 палітычных зняволеных, але статыстыка яўна няпоўная і ў яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2