Лукаш Ясіна
«Мы раім нашым грамадзянам устрымацца ад любых паездак у Беларусь і Расію», — заявіў прэс-сакратар МЗС Лукаш Ясіна.
Паводле яго слоў, «спроба наведаць сямейную магілу можа быць выкарыстана супраць грамадзяніна Польшчы».
У Беларусі таксама шмат магіл ваяроў Арміі Краёвай. У апошнія месяцы стала вядома пра руйнаванне некалькіх падобных месцаў. Іх паспрабуюць у гэты дзень наведаць польскія дыпламаты.
Па словах Ясіны, абарона палякамі гэтых пахаванняў цяпер амаль немагчымая, бо польская дыпламатыя ў Беларусі вельмі абмежаваная ў дзеяннях, а Саюз палякаў пераследуецца ўладамі. «Самае большае, што можна цяпер зрабіць, гэта наведаць гэтыя месцы, ацаніць іх стан», — сказаў прадстаўнік МЗС.





